«Рок-салідарнасьць» са Змітром Вайцюшкевічам

. Начало в 19:00

Грамадзкая кампанія «Рок-салідарнасць» запрашае 23 мая на управу БНФ, дзе пройдзе творчая сустрэча са Змітром Вайцюшкевічам. У праграме: акустычны канцэрт, адказы на пытанні, конкурсы, дыскусія на актуальныя праблемы беларускай рок-музыкі і шмат іншага.

Зміцер Вайцюшкевіч — вядомы беларускі музыка. Былы удзельнік гуртоў «Палац» і Kriwi. Удзельнік знакавых фестываляў: Be Free, «Басовішча», «Рок-каранацыя», «Рок па вакацыя» і інш. За актыўную грамадзянскую пазіцыю ён разам з іншымі гуртамі трапіў у так званыя «чорныя спісы». За апошнія месяцы былі адмененыя ўсе запланаваныя канцэрты музыкі.

«Рок-салідарнасць» — грамадская кампанія ў падтрымку рок-музыкантаў, якія трапілі ў «чорны спіс», створана актывістамі грамадскіх арганізацый і аматарамі айчыннай рок-музыкі, пачалася 10 снежня 2011 года, у Дзень абароны правоў чалавека. Стартаваўшы ў Мінску, на сёння кампанія закранула амаль усе гарады Беларусі, актывісты кампаніі раздаюцб дыскі з музыкай забароненых гуртоў, праводзяць сустрэчы з музыкамі і інш. Далучайцеся да кампаніі праз емэйл [email protected].

Уваход вольны!