Zilly Monk «Nuff Said»

За часы развіцця музыкі ў Беларусі Гомель называлі і сталіцай метала, і сталіцай альтэрнатывы, і сталіцай блюза. Надыйшоў час панк-рока!

З гэтай нагоды, ды і не толькі, гомельскі панк-рок гурт Zilly Monk выпусціў свой першы альбом пад назвай «Nuff Said» (ад скаверканага з ангельскай «Enough Said» «сказана дастаткова»). Бо хто сказаў, што ў Беларусі акрамя «Дай Дарогу!» і «Глюкаў» панк-рок граць больш ніхто не можа? Хто сказаў, што панк памёр? Хто сказаў, што сацыяльныя тэмы лепш за Lumen і «Тараканы!» у панк-рок асяроддзі закрануць так добра ні ў каго не атрымаецца? Калі гэтым чалавекам былі вы — значыцца вам сюды. Альбом змешчаны для вольнага пампавання і паслухаць яго можа кожны жадаючы, каб усё ж пераканацца ці зацвердзіць сваю кропку погляда.

Калі ацэньваць «Nuff Said» па дзесяцібальнай шкале, можна паставіць «8» — дакладна. Альбом атрымаўся неблагім, як па зместу, так і па выкананню песень, якасці запіса. Асабіста спадабаліся дзве рэчы — гук гітары і мужчынскі вакал. На конт апошняга магу сказаць, што ён такі, які павінен быць пры выкананні музыкі падобнага жанра. Крыху расчараваў вакол дзявочы. У некаторых момантах натуральна не хапае моцы голаса.

Самі песні, змешчаныя на альбоме, падабраныя даволі роўна. У кожнай ёсць свая разынка і кожная мае свой непаўторны выгляд. Па гэтаму калі слухаў плытку гартаць ці праматваць трэкі не прыйшлося, сумленна праслухаў усе 16 песень, ад чаго, уласна, і атрымаў асалоду, ды й дагэтуль знаходжуся пад уражаннем першай працы «Zilly Monk’аў».

Па гэтаму раю проста спампаваць і паслухаць «Nuff Said», бо сам пра гэты альбом сказаў дастаткова.

Автор: / Ultra-Music

Группы: