Motörhead: першароднае і сапраўднае
Доўгія чэргі выстраіліся перад Палацам спорта задоўга да адкрыцця дзвярэй: фанаты чакалі вяртання Motörhead у Мінск чатырнаццаць год, і апошняя гадзіна чакання ў чарзе была ім за асалоду. Школьнікі і студэнты, металісты, панкі і хіпстэры, гламурныя дзяўчаты, інтэлігенты савецкай школы, зататуяваныя сівыя мужыкі з паўметровымі бародамі і неабдымнымі жыватамі — на сапраўдных рок-герояў прыехалі глядзець […]