Віктар Сямашка: «Я ж не бог, каб нешта змяняць»
Джазавы імправізатар, паэт і музычны журналіст Віктар Сямашка прэзентуе на Ultra-Music новы альбом праекта Paradox-Ensemble «Апалонік з рондаля». Напярэдадні прэзентацыі музыка рассакрэціў склад загадкавага ансамбля-фікцыі, выказаў нелюбоў да кіно і мастацкай літаратуры і распавёў пра складанасці зносін з беларускай публікай.