Памёр беларускі гітарыст Уладзімір Угольнік
Вечарам 15 снежня на 61-м годзе жыцця памёр беларускі гітарыст Уладзімір Угольнік. Апошнія два тыдні ён лячыў сэрца ў 9-й бальніцы Мінска і яго стан не выклікаў хваляванняў. Ужо 17 снежня Уладзімір планаваў выйсці на працу. Але раптоўна ў музыкі адарваўся тромб і дактары не здолелі яго выратаваць, паведамляе «Еўрарадыё».