Гурт Re1ikt прысвяціў новы кліп ўсім, хто змагаецца

Беларускі progressive rock гурт Re1ikt рыхтуецца да выхаду новага альбома і прэзентуе відэакліп на загалоўную кампазіцыю дыска.

«Рэкі прабілі лёд» — так называюцца будучы рэліз і відэа, знятае гомельскім VJ Medwedsky. Музыкі прысвячаюць новую працу ўсім тым, хто змагаецца і нягледзячы ні на што пераадольвае цяжкасці.

Кліп здымаўся ў Гомелі, бо менавіта ў рок-сталіцы Беларусі прайшла значная частка творчага шляху гурта Re1ikt. «Хоць пачыналі мы ў Светлагорску, але менавіта на гомельскім лэйбле упершыню выйшаў наш альбом, у Гомелі мы выпусцілі DVD „Акустычная тэрапія“, — тлумачаць музыкі гурта. — Там жа запісалі наш трэці альбом, які выходзіць на „Вігма“ пры падтрымцы BMA».

Гомельскія музыкі і іншыя дзеячы андэграўнду з вялікім цяплом і павагай ставяцца да калег, таму ласкава пагадзіліся ўдзельнічаць у здымках кліпа «Рэкі прабілі лёд». У ім здымаліся Аляксандр Стрыбук, Сяргей Пяшко, Андрэй Пячынскі, Андрэй Грабеншчыкоў, Dogma, Дзмітрый Ванюк. Яны папераменна выконваюць новую песню, як бы даючы зразумець, што выбар ёсць у кожнага. І кожны можа нешта зрабіць у гэтым жыцці, галоўнае — захацець.

На мінулым тыдні музыкі выклалі ў Сеціва ролік, які адлюстроўвае здымачны працэс. За гэты час яго прагледзелі больш за 1 000 разоў. «Я вельмі рады, што кліп і кампазіцыя выклікала такую цікавасць у слухачоў, — кажа лідар гурта Аляксандр Дземідзенка. — Таму што наш новы альбом будзе вельмі прыгожым і мастацкім. Пры стандартным для рок-музыкі наборы інструментаў мы шмат эксперыментавалі, выкарыстоўвалі розныя эфекты і атрымалі на выхадзе незвычайную музыку».

Паглядзець і cпампаваць новы кліп Re1ikt можна з афіцыйнага сайта гурта. А паслухаць, якім атрымаўся новы дыск Re1ikt, можна будзе 30 кастрычніка ў рамках канцэртнай прэзентацыі альбома «Рэкі прабілі лёд» у мінскім клубе Re: Рublic.

Источник: пресс-релиз

Группы:

Комментарии: 6
  • Слава:

    Внезапно Tool!

  • D:

    да, теперь у нас есть и Tool :)

  • JR:

    Очень здорово все подано и оформлено. Группе респект за это.
    А люди у нас до сих пор очень скудными категориями мыслят. Печалька

  • Miraydo:

    Імпануе вельмі ^^

  • GYdvin:

    С каких пор рок-столица Беларуси: Гомель?

    • Дима:

      Я впервые услышал это выражение (про рок-столицу в Гомеле) лет 5 назад наверное, чем это обосновано…ну хрен знает, может спросить местных )))