Канцэрт гурта «У нескладовае»

. Начало в 20:00

15 лістапада у мінскім клубе «Гудвін» адбудзецца канцэрт праекта Рамана Арлова «У нескладовае» і прэзентацыя відэакліпа «Будзьма Беларусамі».

15 лістапада адбудзецца шмат канцэртных прэм’ер. Упершыню у якасці аўтара новай песні («Новае слова») выступіць новы вакаліст праекта «У нескладовае» Яўген Зезялюк. Таксама прагучыць яшчэ некалькі абсалютна новых песняў аўтарства Рамана Арлова, некалькі кавераў на беларускай мове, у тым ліку з творчасці Віктара Цоя і мультфільмаў савецкага часу, а таксама песні з рэпертуару J:морс, аўтарства якіх належыць Раману Арлову (альбо сумесныя з Уладзімірам Пугачам).

Квіткі: 40 000 (танцпол), 70 000 (столікі), 80 000 (VIP-столікі).