22 лістапада ў клубе «Алекс’с» адбудзецца вялікі канцэрт гурта «Фіолет» пры падтрымцы гурта ZnaRock.
Украінскі гурт «Фіолет» паўстаў два гады таму і за гэты час дасягнуў немалой папулярнасці. Гурт выступіў у якасці гасцёў пэўна на ўсіх буйных украінскіх оўпэн-эйрах. Выпусціў тры альбомы, апошні з якіх — «Rock’n’love» — гурт прэзентуе ў Мінску. Гурт «Фіолет» мае песні на беларускай мове: напрыклад, песня «Мейсца пакуты», якая ў хіт-парадзе «Тузін Гітоў» у 2011 годзе заняла 4 месца сярод 69 кампазіцый.
Квіткі: 50 000 (першыя 50), 60 000 (астатнія і ў дзень канцэрта). Квіткі замаўляюцца толькі па тэлефонах: +375 29 3059441, +375 33 6717982 ці праз Вконтакте: http://vk.com/id5867146, http://vk.com/id24872187.