Feel Brazil: Infinito ∞

. Начало в 19:00

16 снежня ў Loft café адбудзецца вечарына Feel Brazil: Infinito ∞, прысвечаная 8-годдзю школы капуэйры Ficag.

Сезон вечарынаў Feel Brazil («Адчуй Бразілію») працягваецца. У праграме: трапічныя біты ад Korney і Gata, капуэйра (барацьба-танец-імправізацыя пад жывую экзатычную музыку), макулеле (дзікі баявы танец з нажамі афрыканскіх плямёнаў), самба (танец вечарынаў і карнавалаў Бразіліі; магчымасць навучыцца і танчыць разам з бразільянкай Марсіяй і яе кру), фанк карыока (сeксуальны эпатажны танец з фавэлаў Рыа-дэ-Жанэйра), фаро (рамантычны парны танец, каб адпачыць і закахацца).

Уваход: 50 000. Даведкі па тэлефону +375 29 1302033. Квіткі: +375 29 3800010. Арганізатар: школа капуэйры Ficag.