Фестываль альтэрнатыўнай музыкі «Калядны драйв» (Віцебск)

. Начало в 17:00

24 снежня ў Віцебску ў клубе Zebra адбудзецца фестываль альтэрнатыўнай музыкі «Калядны драйв» з удзелам гуртоў «ИО», «Сны ОпоСсума», Shuffle Steps, SYOMI, Forodwaith, Yellow Brick Road і «Кассиопея».

Падчас фэста адбудуцца 2 прэзентацыі: новага альбома «Кассиопеи» «Сердце отдаю детям» і новага альбома Yellow Brick Road «Futuremеntal». Таксама ў праграме танцы і спевы ад гурта «Паўночная Сухадроўка», гульні і конкурсы на прызы ад кампанііі «Будзьма беларусамі».

Квіткі: 50 000 (першыя 50), 60 000 (папярэдне), 70 000 (у дзень канцэрта). Для тых, хто прыйдзе ў народным строі — квіткі па 30 000 (і калядны падарунак). Даведкі па тэлефону: +375 29 8940517.