Канцэрт гурта «Людзі на балоце»

. Начало в 19:00

Гурт «Людзі на балоце» стаў сапраўднай сэнсацыяй у беларускай музыцы ў 2012 годзе. Усяго за некалькі месяцаў свайго існаваньня музыкі займелі сваіх багата прыхільнікаў, з посьпехам выступілі на фэстах у Беларусі і Польшчы, запісалі і прэзэнтавалі свой дэбютны альбом, які быў спампаваны ля 1300 раз ды з аншлягам прадставілі яго на сольных канцэртах у Менску і Горадні. Па выніках году партал Tuzin.fm назваў гарадзенцаў «Прарывам году», а іх альбом увайшоў у лік галоўных дыскаў беларускай музыкі за мінулы год.

Пасьля вялікага сольніку ў гарадзенскім тэатры лялек гурт даў канцэрт у Варшаве, а зараз зьбіраецца сыграць яшчэ ў Менску, Полацку і Віцебску. Паралельна ідзе праца над другім дыскам пад працоўнай назвай «На белых аблоках сноў». Паводле задумы, у яго ўвойдуць песьні, напісаныя на вершы заходнебеларускіх паэтаў.

25 студзеня на рэдкім канцэрце ў сталіцы «Людзі на балоце» сыграюць песьні з свайго дэбютнага дыску, а таксама пакажуць некалькі новых твораў.

Кошт: 60 000 (папярэдне), 80 000 (у дзень канцэрту).