«Нашы скарбы. Слуцкі пояс»

29 студзеня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца імпрэза «Нашы скарбы. Слуцкі пояс». У межах імпрэзы адбудзецца выступ гурта Re1ikt.

Слуцкі пояс — сімвал беларускай культуры і, як кожны сімвал, ён мае сваё паходжанне, міфалогію, свае загадкі. Падчас імпрэзы можна будзе ўбачыць адзін з самых каштоўных экспанатаў музея Максіма Багдановіча, даведацца пра тое, які сакральны сэнс хаваюць у сабе паясы, хто спрычыніўся да стварэння слуцкай мануфактуры і чаму не трэба верыць на слова Максіму Багдановічу.

Уваход вольны. Даведкі по тэлефону: +375 29 8507327.