«Канцэрт для сяброў» Алеся Камоцкага

25 лютага 2013 года на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі адбудзецца канцэрт беларускага музыканта і кампазітара Алеся Камоцкага.

Алесь Камоцкі — сталы і мудры рамантык, аўтар і выканаўца песень, якія можна лічыць і бардаўскімі, і боса-новай, і папулярнай музыкай для дарослых. Носьбіт сваіх уласных, вельмі важных для сучаснага слухача беларускіх традыцый, мяккі і зразумелы, з пранікнёным голасам, пяючым нетаропкія, душэўныя, чыстыя гісторыі. Дыскаграфія Алеся Камоцкага налічвае 12 альбомаў. Першы з іх выйшаў яшчэ у 1986 годзе, а самы новы — «Час», запісаны летам 2012 года.

Тэлефон для даведак: +375 17 2374656.