Канцэрт праекту «Колос»

. Начало в 19:00

22 сакавіка ў паб-клубе «Графіці» адбудзецца прэзентацыя сольнага праекту вакаліста ўкраінскага гурта «Фіолет» Сяргея Мартынюка «Колос» (пры ўдзеле гітарыста гурта Колі Цімашчука).

— «28.12.87.» — першы сольны альбом з сімвалічнай датай з’яўлення на свет, 10 трэкаў пра гады, у якія людзі становяцца самімі сабой; вызначаюцца з жыццёвымі прыярытэтамі і думкамі. Любяць, ненавідзяць, шукаюць, думаюць і нават паміраюць, — распавядае Сяргей Мартынюк.

Праца над альбомам працягвалася апошнія тры месяцы 2012: на рэпетыцыйнай базе, у студыі, на кухні і вуліцах Луцка. Песні, якія ніколі б не сталі часткай творчасці гурта «Фіолет», але заслугоўваюць матэрыялізаванае існаванне.

Квіткі: 50 000 (папярэдне), 60 000 (у дзень канцэрта).