Industrial Madness Music Awards 2012

. Начало в 17:00

30 сакавiка ў клубе Alcatraz адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўручэння прэмій Industrial Madness Music Awards 2012. Удзельнiчаюць: Syndicate of Madness (спецыяльны b2b сэт ад Cimeries i Xell), Darkminder (лiдэр пракетаў Diversant:13, Cold in May, Fla Vector), Helga X-Ray (Acte Noir Group; Гомель), Ksandra (DJ года па версii Industrial Madness Music Awards 2010) і Lunet (лiдэр пракету Angry Rose 2000, кіраўнік эксперыментальнага тэатру Eye).

Industrial Madness Music Awards — першая ў Беларусі штогадовая музычная прэмія ў галіне gothic / industrial-музыкі. Ужо пяць гадоў запар у некалькіх намінацыях вызначаюцца лепшыя прадстаўнікі беларускай сцэны ў адпаведных музычных кірунках. Пераможцы намінацый «Праект году», «Альбом году», «EP году», «Відэа году», «Вокладка году» вызначаюцца шляхам галасавання экспертаў, а таксама з дапамогай інтэрнет-апытанняў.

Квiткi: 40 000 (у дзень мерапрыемства, у касе клуба). Даведкі: +375 29 6646097, +375 29 5646097, [email protected], industrial-madness.com. Арганізатар: Industrial Madness Project.