1 траўня ў Loft café у межах праекту «Жывы Тузін» адбудзецца прэзентацыя новага альбому «M1» дуэта «Аляксандра і Канстанцін».
На канцэрце да дуэту далучацца бубнач Аляксандр Старажук, які граў у гуртах «Палац» і «Ляпіс Трубяцкой», басіст Вячаслаў Сяргеенка (WZ-orkiestra, Tanin Jazz, «У нескладовае») і джазавы піяніст Дзмітры Хаменка. Госцем вечара будзе каманда «БарЖоМі», якая грае меладычную інструментальную музыку.
Квіткі: 80 000. Квіток на дзве асобы — танней! Квіткі можна набыць у касах kvitki.by і непасрэдна ў клубе перад канцэртам.