26 траўня ў клубе Re:Public адбудзецца «Сапраўдны беларускі канцэрт» з удзелам гуртоў Green Pills (прэзентацыя кліпа і EP «Шызафрэнія»), ili-ili (пераможца конкурсу «КЛІПзаМОВА»: прэзентацыя кліпа на песню «Танчыць» і беларускамоўная праграма) і гурта AMAROKA (вялікі сольны канцэрт-прэзентацыя альбома «Pastka»).
Квіткі: 50 000 (танцпол), 70 000 (столікі). Месцы продажу квіткоў: каса клубу Re:Public, ГЦ «Купалаўскі» (пав. 19), ГЦ «Рыга» (пав. 18), пераходы ст. метро пл. Якуба Коласа і каля ГУМ (каса тэатра). Даведкі па тэлефоне: +375 29 7828881.