Магілёўскі гурт Nevma — адзін з галоўных у беларускай альтэрнатыве. Заснаваны ў 2005 годзе, у 2006 м стаў адным з пераможцаў «Басовішча» ды прыняў удзел у пафінале Global Battle Of The Bands. У 2009 годзе ў гурта выйшаў альбом «Стихия Слёз», а годам пазьней — сінгл. Зараз гурт працуе над новым альбомам, з якога прадставіла першую песьню.
Музыкі спрабуюць спалучаць фолькавыя матывы й сучасную альтэрнатыўную музыку. Баладам ды хардкору надае асаблівасьці адметны вакал Данілы Забелы, былога саліста магілёўскай кансерваторыі.
Паслухаць ды спампаваць: «Стихия Слёз» (2009), «Zadavolieny» (2010).
Кошт: 40 000 (папярэдне), 50 000 (у дзень).