16 ліпеня ў паб-клубе «Графіці» адбудзецца прэзентацыя альбома Рамана Абрамчука «Мая сакральная геаграфія». Разам з Раманам Абрамчуком выступяць Віктар Сямашка (кларнет), Раман Яраш (спевы і медытацыя), Ігар Адасік (планетарная перкусія), Антон Рудак (гангста-вершы) і іншыя.
Квіткі: 40 000 (папярэдне), 50 000 (у дзень канцэрту).