23 чэрвеня ў клубе TNT адбудзецца канцэрт гуртоў Re1ikt і «Альтанка». Мерапрыемства пройдзе напярэдадні старажытнага містычнага беларускага свята Купалля — дня летняга сонцастаяння. На сцэне мінскага клуба выступяць гурты, якія спалучаюць беларускі фолк з рокам і блюзам.
У рамках фолк-свята мінская мастачка Лінка Вайтвулф створыць этна-мехендзі (часовую ведычную татуіроўку, якая малюецца пры дапамозе хны) і атрымае такі падарунак той, хто прыйдзе ў этнічным строі.
Уваход: 40 000. Даведкі: +375 29 6555555.