Feel Brazil: Samba

. Начало в 23:00

22 чэрвеня ў межах фестывалю бразільскай культуры Sinta Brasil (20–23 чэрвеня) у Loft café адбудзецца канцэрт і бразільская вечарынка Feel Brazil: Samba з удзелам гурта Familia Simpatia.

Цягам чатырох дзён у Мінску будуць ладзіцца семінары па капуэйры і танцах з майстрамі з Бразіліі, пройдзе атэстацыя вучняў Міжнароднай школы капуэйры FICAG, адбудуцца вулічныя выступленні, будзе рэалізаваны дабрачынны выступ у дзіцячай вёсцы «Вытокі», выстава дзіцячых малюнкаў, а кульмінацыяй фестывалю стане канцэрт і бразільская вечарынка Feel Brazil: Самба! — прысвечаная музычнаму стылю і танцу самба.

Канцэрт адбудзецца пры падтрымцы Бразільскага Пасольства ў Мінску. У Мінск запрошаны гурт са Швецыі Familia Simpatia, у склад якога ўваходзяць музыкі з розных рэгіёнаў Бразіліі — Рыа-дэ-Жанэйра, Баія, Эшпірыту Сантуш.

Квіткі: 100 000. Даведкі: +375 29 1302033.