30 жніўня ў клубе «Салтайм» адбудзецца канцэрт гурта Amaroka.
Менскі панк-рок гурт Amaroka існуе і актыўны канцэртуе з 2005 года. За гэты час музыкі запісалі два паўнафарматных альбомы, апошні з якіх — «Pastka» — выйшаў у гэтым годзе, выдалі некалькі самотнікаў, а таксама прымалі ўдзел у шэрагу складанак беларускай музыкі.
Уваход: 40 000. Даведкі і замова столікаў: +375 29 3637685.