Цукеркавы фэст Ivkon

7 верасня ў мястэчку Івянец адбудзецца штогадовы цукеркавы фэст Ivkon.

У праграме: івянецкія легенды, рамесны кірмаш, нацыянальныя стравы, напоі ды прысмакі, рыцарскія бойкі, дэгустацыя цукерак «Івкон», жывая музыка, спевы, танцы, гульні, конкурсы ды віктарыны, шляхецкія спрэчкі-пацехі, вечаровае фаер-шоу і вогнішча.

Канцэртная праграма: Pawa, «Лютавер’е», «Вырай», «Сёмуха», «На таку», Dzivasil, «Літы Талер», HardWood, «Хорціца», «Тутэйшая шляхта», «Ракаўскі гасцінец». Таксама ўдзельнічаюць вандроўны тэатрык «Гістрыён», анімацыйны тэатр «Майстэрня ўражанняў», конна-гістарычны клуб «Залатая шпора».

Даведкі: +375 17 2161976, +375 1772 53583, +375 29 2704178, +375 25 9270087.