Фолк-свята ў гонар Ігната Буйніцкага

. Начало в 15:00

17 жніўня на хутары Шаблі адбудзецца фолк-свята ў гонар Ігната Буйніцкага — танцавальная вечарына ў гонар заснавальніка першага прафесійнага нацыянальнага беларускага тэатру. У праграме: майстар-класы па беларускіх народных танцах, песні, гульні, вершы.

Вядомы беларускі акцёр, рэжысёр і тэатральны дзеяч Ігнат Буйніцкі нарадзіўся 10 (22) жніўня 1861 года ў фальварку Палівачы на Віцебшчыне. Ён з’яўляецца заснавальнікам першай прафесійнай беларускай тэатральнай трупы, з якой гастраляваў па мястэчках і вёсках Беларусі, у Вільні, Варшаве, Мінску, Санкт-Пецярбурзе і іншых гарадах.
Ігнат Буйніцкі першым вывеў на сцэну «мужыцкі» танец, як пастаноўшчык і выканаўца прадэманстраваў прыгажосць і невычарпальныя магчымасці беларускіх народных танцаў. Як драматычны акцёр Буйніцкі пераважна выступаў у характарных ролях, ён умела выяўляў тонкую іронію і гумар.