6 верасня на пляцоўцы Музея народнай архітэктуры і побыту ў 4 км ад Мінска ў межах штогадовага фолк-фэсту «Камяніца» пройдзе «Сяброўская вячэра».
На «Сяброўскай вячэры» збяруцца ўдзельнікі фэста за ўсе пяць гадоў існавання. Гасцей чакае прэзентацыя маляўнічай кінастужкі «Гісторыя беларускай страўні», кулінарны майстар-клас ад страўні «Камяніца» з дэгустацыяй, а таксама музыка. Падчас імпрэзы адбудуцца міні-прэзентацыі альбомаў гуртоў «Палац», «Аляксандра і Канстанцін» і Ірэны Катвіцкай. Музычны хэдлайнер вечара — гурт Šuma, які спалучае фолкавыя спевы з сучаснай электронікай.
Як даехаць:
- На асабістым аўто альбо ровары (з роварам можна ўвайсці на тэрыторыю фестывалю).
- Рэйсавымі аўтобусамі 203, 262, 363, 277, 325, 357 ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя».
Уваход па запрашальніках. Даведкі: +375 29 3945121.