Канцэрт Віктара Сямашкі

. Начало в 19:00

21 верасьня ў ДК «La мора» адбудзецца выступ Віктара Сямашкі з праграмай імправізацыйнае музыкі й антыімправізацыйнае паэзіі «Зьнянацку».

Віктар Сямашка спэцыялізуецца на разнастайных духавых інструмэнтах і шукае сынтэз між фры- джазам, фальклёрам, акадэмічнай і электроннай музыкай. Усе яго кампазыцыі нараджаюцца ў працэсе музыкаваньня, і потым ніколі не паўтараюцца ў такім жа выглядзе. На рахунку Віктара выступы ў розных краінах Эўропы ў складзе розных праектаў і вялікая колькасьць сольных альбомаў. Сярод апошніх — альбом «г.М», выдадзены расейскім лэйблам Clinical Archives (болей за 9 тысячаў спампоўваньняў). Варта адзначыць і супрацу з французскім імправізатарам Крыстофам Мэльенам, выдадзеную бэльгійскім лэйблам tape-safe.net.

Уваход вольны. Даведкі: +375 29 1774751, +375 29 5513335.