21 верасня ў Вязынцы адбудзецца традыцыйнае восеньскае свята «Багач». Выступаюць: гурты «Горынь», Dainava, Guda, «Кудмень», «Рада», «На таку». Таксама ў праграме: майстар-класы па рамёствах, гульнявая пляцоўка, кірмаш.
У беларускім календары «Багач» прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая і першаму запальванню хатняга агменю — васковай свечкі ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года, што прыносіць у дом багацце і шчасце.
Даведкі: +375 29 8425789. Арганізатары: студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.