29 верасня ў клубе TNT адбудзецца канцэрт гурта Re1ikt.
Гурт Re1ikt неаднаразова выступаў на фестывалях у Польшчы, Літве, Украіне, Беларусі і быў адзначаны шматлікімі ўзнагародамі. На рахунку гурта 3 студыйных альбома, 5 відэакліпаў і 2 live-DVD. Зараз гурт рыхтуецца да запісу чацвёртага альбома.
Выступ 29 верасня стане першым сольным клубным канцэртам Re1ikt пасля летніх замежных і беларускіх фестываляў. Музыкі выканаюць песні з будучага альбома. Будучы канцэрт стане падставай адсвяткаваць невялікі юбілей бас-гітарыста Re1ikt Дзмітрыя Наркевіча: 26 верасня яму спаўняецца 25 гадоў.
Вход: 40 000.