3 лістапада ў кінатэатры «Перамога» у межах кінафестываля «Лістапад» адбудзецца прэзентацыя праекту «Тузін.Немаўля». Тры беларускія нямыя кінафільмы «Прастытутка», «Кастусь Каліноўскі» і «У агні народжаная» будуць паказаныя ў жывым музычным суправаджэнні гурта з Польшчы Ilo&friends, Сяргея Пукста і гурта Re1ikt.
Расклад паказаў:
- 17:00 — фільм «Кастусь Каліноўскі» (1927) агучвае Сяргей Пукст
- 19:00 — фільм «Прастытутка» (1926) агучвае гурт Ilo&friends (Польшча)
- 21:00 — фільм «У агні народжаная» (1929) агучвае гурт Re1ikt
Квіткі: 25 000. Квіткі папярэдне можна набыць у касах кінатэатра. Даведкі: +375 17 2037766.