17 лістапада ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца прэзентацыя дыска аўтэнтычных песень «Пад ясну зарыцу», які складаецца з матэрыялаў аўдыёкалекцыі Сяргея Панізьніка (песенна-абрадавыя традыцыі Міёршчыны. Запіс 1968-69 гадоў). Выступаюць: Vuraj, «Кудмень» (Мінск), «Паўночная сухадроўка» (Віцебск).
Уваход вольны. Даведкі: +375 17 2863168, +375 29 5657218.