Канцэрт «Каляды ў вялікім горадзе»

. Начало в 19:00

6 студзеня 2014 году ў клубе Re:Public адбудзецца канцэрт гурта «Палац» з праграмай «Каляды ў вялікім горадзе» пры падтрымцы гуртоў Guda, «Ветах», «Літы талер» і «Альтанка».

Сёлета спаўняецца 15 год праекту лідара гурта «Палац» — «Калядныя сустрэчы з Алегам Хаменкам», які летась займеў новую назву і новы фармат. Музычна-тэатралізаваная дзея «Каляды ў вялікім горадзе» цяпер праходзіць у клубных умовах, а не ў канцэртных залях.

«Каляды заўсёды святкаваліся людна. Гэта цудадзейная ноч, калі неабходна сабрацца разам і ўшанаваць рух ад мінулага да будучыні. Кожны раз, калі мы ладзім гэту святочную імпрэзу, імкнемся зрабіць гэта аддана, якасна, шчыра. Вельмі задаволены тым, што вечарына прыпадае менавіта на вечар з 6 на 7 студзеня — у сакральны час», — кажа Алег Хаменка.

Квіткі: 80 000 (танцпляц, папярэдне), 100 000 (танцпляц, у дзень), 100 000 (столікі, папярэдне), 120 000 (столікі, у дзень канцэрту). Даведкі: +375 29 6872093.