«Парніковыя Эфекты»: канцэрт гурта «Ілюжан»

. Начало в 19:00

Пасярод зімовых метамарфозаў гурт «Ілюжан» запрашае 28 студзеня прыпыніцца на колькі гадзінак і перавесці дух — завітаць у Графіці, каб за кубачкам кавы ці келіхам піва прытуліцца-прыхінуцца да нашага акустык-лайту і палунаць разам у хвалях са смакам саматканага фанку, року й джазу. Малады гурт у дадзены момант працуе над першым альбомам, а пакуль яго запісы можна паслухаць на афіцыйным сайце.

Кошт: 50 000 загадзя, 70 000 у дзень.