Канцэрт праекту «Колос» (Украіна)

. Начало в 19:00

16 лютага ў паб-клубе «Графіці» адбудзецца канцэрт сольнага праекту вакаліста ўкраінскага гурта «Фіолет» Сяргея Мартынюка «Колос».

24-гадовы музыка і палітолаг паводле адукацыі Сяргей Мартынюк ладзіць у Луцку музычны фэст, ездзіць па Украіне з канцэртамі свайго асноўнага гурта «Фіолет», мае яшчэ правакацыйны гурт «ТраТаТа», а таксама сольны праект. Сяргей жыва цікавіцца тым, што адбываецца ў суседняй Беларусі. Два гады таму ён нават запісаў песьню на беларускай мове. З дапамогай яе пра «Фіолет» даведаліся ў нас. Любоў атрымалася ўзаемнай: «Колос» пэрыядычна выступае ў Мінску і колькасць яго прыхільнікаў тут расце. На новым сольным альбоме «Колоса» з’явілася яшчэ адна беларускамоўная песьня — кавер на ляпісаўскую «Грай».

Квіткі: 70 000 (папярэдні продаж), 80 000 (у дзень канцэрта). Даведкі: +375 25 9969376, +375 29 3059441.