8 красавіка ў клубе-рэстаране «Мулен Руж» адбудзецца канцэрт Паліны Рэспублікі, прысвечаны 20-годдзю спявачкі, пры ўдзеле гурта BosaeSonca.
Будучы канцэрт Паліны Рэспублікі можна назваць бадай што самым вялікім сольным канцэртам за яе пакуль яшчэ нядоўгую, але пасьпяховую кар’еру, якая пачалася зь перамогі на фэстывалі «Бардаўская восень 2011» і прызнаньня «Адкрыцьцём году ў беларускай музыцы» па вэрсіі парталу Tuzin.fm. З 17 год Паліна пасьпяхова грае сольныя канцэрты і пастаянна пашырае геаграфію выступаў. Летась яна зьезьдзіла ў міні-тур па Ўкраіне, дзе здабыла нямала прыхільнікаў.
Да вялікага сольнага канцэрту ў менскім клюбе «Мулен Руж», які прыпадае якраз на яе 20-годзьдзе, Паліна рыхтуе разам з музыкамі адмысловую праграму. Склад гурта пашырыўся, далучыліся бубнач Юры Мартынаў, басіст Вадзім Сьцепановіч, а замест кантрабаса зараз гучыць віялянчэль Аляксандры Аляксюк. «Шмат ужо знаёмых нашым аматарам песень прагучаць у новых аранжароўках, у чымсьці больш танцавальных, а ў чымсьці і больш драматычных. Разам з тым мы не адмянялі пяшчотнай лірыкі і зусім акустычнай Паліны. Як мне падаецца, бяз гэтага нельга. Будуць абавязкова і новыя песенькі, але гэта сакрэт. Спадзяюся, што ўсё атрымаецца і канцэрт атрымаецца сьвяточным для ўсіх», — распавядае пра свае чаканаьні ад будучага выступу сьпявачка.
Квіткі: 100 000 (танцпляц), 120 000–190 000 (столікі). Квіткі прадаюцца ў касах kvitki.by, а таксама ў паб-клубе «Графіці». Даведкі: +375 6384444.