22 сакавіка ў «Арт-сядзібе» адбудзецца вечарына-праслухоўванне альбома «Клятва вернасці» гурта Like a Gossamer.
«Клятва вернасці» — міжнародны арт-праект, які з’явіўся на стыку трох відаў мастацтва (сучаснай авангарднай музыкі, графікі і літаратуры) і прысвечаны малавядомым легендам Беларусі, а таксама выбітным дзеячам беларускай гісторыі. Альбом уяўляе сабой музычны цыкл з 20 кампазіцый, у якім песні арганічна спалучаюцца з такой формай сучаснай электраакустычнай музыкі як soundscape composition. Абрамленнем цыклу сталі беларускія народныя песні: зімовая «Ой, стаіць Бяроза» і восеньская «Зашумела дубровачка», выкананыя ў традыцыйнай манеры.
Уваход вольны.