Канцэрт капэлы Paparać

. Начало в 19:00

18 красавіка ў паб-клубе «Графіці» адбудзецца канцэрт капэлы Paparać.

За плячыма капэлы Paparać шматлікія фестывалі, выступы ў Беларусі і за мяжой. У капэле грае дзьве траціны гурту N.R.М.: адзін з найлепшых гітарыстаў Беларусі Піт Паўлаў, які апрача N.R.М. працаваў з мноствам калектываў, сярод якіх Kriwi і Garadzkija, і нязменны бубнач N.R.M. Алезіс Дземідовіч, які разам з Пітам удзельнічаў у знакавых супольных праектах «Народны альбом», «Святы вечар», «Я нарадзіўся тут». У складзе калектыву таксама вядомы беларускі музыка, пісьменнік і гісторык Яраш Малішэўскі і цымбалістка Алеся Шагун.

Квіткі: 90 000 (папярэдне), 110 000 (у дзень канцэрта). Даведкі: +375 29 6384444.