Канцэрт гурта BosaeSonca

. Начало в 19:00

27 красавіка ў клубе Tarantino адбудзецца канцэрт гурта BosaeSonca з праграмай «Адпусці» (разам са струнным трыа).

У 2013 годзе гурт BosaeSonca выдаў адразу два, прычым цалкам розных, альбомы. Спачатку дэпрэсіўна-рокавы «Залаты», а потым лірычна-акустычны «Адпусці». Калі першы на пачатку года прайшоў амаль не заўважаным, то выдадзены ўвосень «Адпусці» стаўся амаль сэнсацыяй у колах журналістаў і аматараў беларускай музыкі. За яго гурт BosaeSonca атрымаў узнагароду «Лепшы беларускамоўны альбом» ад Experty.by.

Квіткі: 70 000 (танцпол, першыя 30 квіткоў; толькі у клубе Tarantino), 80 000 (папярэдне ў касах kvitki.by), 100 000 (у дзень канцэрта), 120 000 (месца за столікам; толькі у клубе Tarantino). Даведкі: +375 29 3778000.