21 чэрвеня ў Музеі «Дудуткі» адбудзецца фестываль «Купалле» з удзелам гуртоў Recha, Vuraj, «Нагуаль» і «Палац».
Праграма:
- 12:30–13:00 — пачатак майстар-класа па пляценню вянкоў і конкурса на лепшы вянок.
- 13:00–13:45 — выступленне гурта Recha
- 14:00–14:45 — выступленне гурта Vuraj
- 15:00–15:45 — выступленне гурта «Нагуаль»
- 15:45–16:00 — падвядзенне вынікаў конкурса вянкоў і ўзнагароджанне пераможцаў
- 16:00–17:00 — выступленне гурта «Палац»
Таксама пройдзе майстар-клас па народных танцах на цэнтральнай плошчы (13:45–14:15 і 14:45–15:15). Цягам усяго дня будуць працаваць анімацыйныя пункты па усёй тэрыторыі музея, а на дзіцячай пляцоўцы «Пірацкая гавань» будзе ладзіцца адмысловая праграма.
Квіткі: 90 000 (дарослыя), 60 000 (школьнікі), дашкольнікам уваход вольны. Бясплатны трансфер ад станцыі электрацягнікоў Рудзенск.