Канцэрт гурта «Палац»

. Начало в 19:00

Алег Хаменка і гурт «ПАЛАЦ» запрашае правесьці сераду 24 верасьня пад добрыя музыку, напоі ды кампанію.

«Палац» — адзін з знакавых гуртоў на сучаснай беларускай сцэне. Заснаваны ў 1992. Праз год увайшоў у дзесятку найлепшых музычных калектываў Усходняй Еўропы па версіі Radio France International. Заснавальнікі стылю фольк-мадэрн. У рэпертуары беларускія песьні, апрацаваныя ў адпаведнасьці з сучаснымі тэндэнцыямі папулярнай музыкі ды актыўным выкарыстаньнем сэмплаў. З «Палацу» выйшлі гурты Kriwi, Ur’a, Wz-orkiestra. У розныя часы ўдзельнічаў у фестывалях «Славянский базар» (Беларусь), «Басовішча» (Польшча), «Tanz und Folkfest» (Нямеччына), «Азия Дауысы» (Казахстан), «Суклегос» (Літва), «Маладзечна» (Беларусь), «Рок-каранацыя» (Беларусь), «Краина мрий» (Украіна), «Bela Music» (Беларусь).

Кошт: 70 000, 100 000 у дзень канцэрта