21 верасня на тэрыторыі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы ў Вязынцы пройдзе восеньскі фэст «Багач». Удзельнікі: гурты «Сухадроўка», «Рутвіца», «Мярэжа», «Горынь», «Варган» і Guda, выканаўцы Яўген Барышнікаў, Дар’я Зуева, Вінцэнт Янчы, Віктар Шыпкоў, Вераніка Анцілеўская.
Ужо ў другі раз Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашаюць адзначыць традыцыйнае свята Багач. У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая і першаму запальванню хатняга агменю — васковай свечкі ў лубке з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года, што прыносіць у дом багацце і шчасце. Абрад скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы, сямейнага ладу.
Уваход: 5 000 (школьнікі), 7 000 (студэнты), 10 000. Даведкі: +375 29 2588013. Праезд: электрычка з Менску едзе ў 10:46, прыбывае ў Вязынку ў 11:37. Назад з Вязынкі можна ехаць у 16:40, 17:54, 18:44.