Блюз і кантры: «Мерада»

. Начало в 19:00

Гурт «Мерада» — гэта адноўлены склад былых «Steve Cramer Band» . У гурце зараз граюць таленавіты гітарыст Сяргей Бальцэвіч і бас гітарыст Віктар Шыянаў (ex- «One Hell Thing»). Гучанне стала больш жорсткім, але засталося па ранейшаму меладычным. Стылістычна гэта ўсё той жа стары добры блюз, кантры і рок-н-рол. Раней гурт ужо перамагаў на міжнародным конкурсе «Blues Radio Kiev», з поспехам выступаў на Украіне. У рэпертуары «Мерады» з’яўляецца ўсё больш песень на беларускай мове. Рыхтуецца да выхаду дэбютны альбом, загалоўная песня якога «Проста вер» нядаўна заняла другое месца на «Тузіне Гітоў» і ўжо ратуецца на беларускіх і еўрапейскіх радыёстанцыях.

Кошт: 50 000.