26 лістапада ў «Доме таленту» адбудзецца «Спеўны сход» пры ўдзеле ансамбля «Кантабіле». Тэма — музыка XVII ст, творы з музычных сшыткаў («Полацкі», «Аршанскі», «Куранты»).
Праект «Спеўны сход» увесну 2014 года распачалі Сяргей Доўгушаў і Аляксей Чубат. Праект спрыяе культуры супольных спеваў, яднае людзей, дапамагае захоўваць нематэрыяльную культурную спадчыну.
Уваход вольны.