6 лютага ў клубе «Піраты» адбудзецца канцэрт Змітра Вайцюшкевіча і WZ-orkiestra пры падтрымцы Сяргея Башлыкевіча і Leibonik-band.
Канцэрт адбудзецца ў межах праекта «Жывы Тузін», што ладзяць партал Tuzin.fm і грамадзкая кампанія «Будзьма беларусамі!».
Квіткі: 165 000 (танцпляц), 215 000 (столік). Даведкі: +375 29 6872093.
Канцэрт адменены. Суцяшальная сустрэча і аўтограф-сэсія з музыкам пройдзе ў галерэі TUT.BY 8 лютага. Падчас вечарыны ахвочыя могуць вярнуць грошы за квіткі, набытыя на адменены канцэрт. Альбо ахвяраваць ужо сплочаную суму, якая пойдзе на карысць музыкаў і кампенсацыю стратаў, якія панеслі арганізатары канцэрта.