25 лютага ў Jack Club адбудзецца адкрыццё новага сезону «Дударскага клуба».
Вечарыны «Дударскага клубу», якія ладзіліся цягам 2007–2012, аднаўляюцца праз тры гады перапынку ў абноўленым фармаце. «У гэтым сезоне мы троху змяшчаем акцэнт з выключна дудаў да народнай музыкі агулам, ня толькі беларускай. Дуды нікуды не сыходзяць, але фармат пашыраецца інструментальна да скрыпак, ліраў і іншых цымбалаў, а геаграфічна ахоплівае як мінімум бабульку Еўропу», — кажуць арганізатары. У праграме імпрэзаў: народная музыка розных краінаў, танцы, напоі розных гатункаў, адукацыйныя расповеды і фільмы на тэму традыцыйнай культуры і музыкі пры падтрымцы Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства.
Уваход: 50 000 (+бясплатны алкагольны ці безалкагольны напой на выбар).