20 сакавіка на Малай сцэне Палаца Рэспублікі адбудзецца паказ фольк-оперы «Адвечная песня».
Сучасная беларуская фольк-опера, якая ўяўляе сабою сінтэз народных матываў і рок-музыкі. Спектакль пра жыццё чалавека, пра яго лёс ад нараджэння і да смерці. Сцэнічная ідэя і пастаноўка — Сяргей Кавальчык, кампазітар — Цімур Каліноўскі, аранжыроўка — Алег Хаменка і гурт «Палац».
Даведкі: +375 17 2299039, +375 17 3859751, +375 29 1540444.