26 лютага ў Нацыянальным гістарычным музеі пройдзе выніковы «Спеўны сход» з удзелам гурта Vuraj.
«На Сходзе мы праспяваем большасць песень, якія вучылі ў верасні-снежні: традыцыйныя, калыханкі, прыгадаем музычную спадчыну ВКЛ. Запрашаем у першую чаргу тых, хто наведваў „Спеўныя сходы“ раней і вучыў песні. Але, калі вы раней не прыходзілі і вельмі хочаце далучыцца, — чакаем і вас!» — кажуць арганізатары імпрэзы.
Уваход вольны.