Акустычны канцэрт Яўгена Барышнікава

. Начало в 19:00

Спалучаючы тэхнічнасць акампанімэнту, у меру эмацыйную падачу і глыбока прасякнутыя «тутэйшасцю» тэксты, Яўген спрабуе выйсьці па-за асады стэрэатыпных уяўленьняў пра чалавека з акустычнай гітарай. Гэта не механічны паўтор, а шторазу шчырае перажываньне песьняў, узнаўленьне пачуцьця і ідэі на вачах у аўдыторыі.

Яўген — пераможца фестывалю Бардаўская Восень 2010, лаўрэат шэрагу фэстываляў аўтарскай песні. Удзельнік фэстывалю нэа-фолкавай музыкі Crivia Aeterna 2009 (Менск). Выступаў на канцэртных пляцоўках, клубах і кватэрніках ў Менску, Слоніме, Віцебску, Горадні, Гомелі, Магілёве, Полацку, Маскве, Іркуцку, Варшаве, Празе. Нарадзіўся і вырас у Слоніме, старажытным горадзе над Шчарай. Цынік, скептык. Музычнай адукацыяй не сапсаваны. Цікавіцца актуалізацыяй традыцыйнай культуры: ладзіць майстар-клясы па народных танцах, чытае лекцыі пра беларускую дударскую традыцыю. Чынны сябра Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства, куратар Беларускага Дударскага Клубу.

Кошт: 60 000, 80 000 у дзень.