«Дударскі клуб» запрашае адзначыць свята Абаронцаў Айчыны

23 лютага «Дударскі клуб» ладзіць вечарыну ў дзень Абаронцаў Айчыны. Упершыню ў гісторыі — «бітва на дудах»: этнаграфія VS сярэднявечча! Спаборнічаюць лепшыя дудары краіны з гуртоў «Стары Ольса», Testamentum Terrae, ESSA, «Келіх Кола», Cornucopia і іншых.

Акрамя спаборніцтва, прысутных чакае многа сюрпрызаў, прызы, бяскоштныя майстар-класы па танцах, кансультацыі ад вядомых майстроў і музыкаў па карыстанні і настройцы дуды, гранні на ёй. Сустрэчы Дударскага клуба — гэта заўсёды сяброўская атмасфера і старая добрая клубная весялосць!

Вечарыны «Дударскага клуба»: беларуская народная музыка, дуды, жалейкі, барабаны, танцы і спевы. Жывое гучанне беларускіх народных інструментаў, спевы і міні-майстар-класы па народных танцах.

Дуда (валынка) на працягу многіх стагоддзяў была і застаецца самым міфалагізаваным традыцыйным інструментам беларусаў (даўніх ліцьвінаў). З канца 80-х гадоў ХХ ст. у Беларусі пашыраецца рух па вяртанню беларускай дуды. «Дударскі клуб» – творчае аб’яднанне беларускіх майстроў і музыкаў. Аўтарамі ідэі выступілі майстры Тодар Кашкурэвіч, Юрась Панкевіч, Зміцер Сасноўскі і Дзяніс Сухі. Ініцыятыва падтрымана гуртамі «Стары Ольса», Testamentum terrae, «ЛітвінТроль», «Galiarda», «Келіх кола» і інш.

23 лютага, клуб «Сфера» (пр-т. Дзяржынскага, 77а). Пачатак а 19:00. Квіткі: 7.000 (на ўваходзе; у кошт уключаны куфаль піва ў бары!) Даведкі па тэлефоне: +375 29 5571663. Вітаецца dress-code у стылі military.