Сямейны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча

8 сакавіка ў Палацы культуры МАЗ адбудзецца святочны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча і WZ-ORKIESTRA, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню.

Як паабяцаў сам музыка, гэта будзе канцэрт напоўнены вясной, каханнем і прагай жыцця. Ён будзе падобны на сапраўднае сямейнае свята, праўда, гэтым разам без запрошаных выступоўцаў. Па словах Змітра, яго публіка крыўдзіцца, калі на сцэне з’яўляецца яшчэ нехта. Апроч старых песень WZ-ORKIESTRA рыхтуе і некалькі прэм’ер.

8 сакавіка, Палац культуры МАЗ (Партызанскі пр-т, 117 А, ст.м. «Аўтазаводзкая»). Пачатак ў 19:00. Квіткі: 20 000-40 000. Даведкі па тэлефоне +375 29 6490888.