Аўтобусны тур на канцэрт гурта «Ляпис Трубецкой» у Санкт-Пецярбург

10 верасня ў Санкт-Пецярбургу ў клубе «Касманаўт» адбудзецца канцэрта гурта «Ляпис Трубецкой» з новай праграмай «Грай». З Мінску ладзіцца аўтобусны тур на канцэрт.

Для ўсіх жадаючых у кошт паездкі ўключана аглядная экскурсія па горадзе, падчас якой можна пачуць і пра беларускую гісторыю Санкт-Пецярбурга, даведацца, што і дзе рабілі ў былой сталіцы Расійскай Імперыі Адам Міцкевіч, Ян Баршчэўскі, Янка Купала ды многія іншыя знакамітыя беларусы…

Кошт: 35 даляраў + 160 тысяч бел.руб. (праезд + экскурсійнае суправаджэньне).

Пражываньне:

  • Хостэл: месца ў 4-5-мясцовым нумары — 580 расійскіх рублёў
  • Хостэл: месца ў 12-мясцовым нумары — 420 расійскіх рублёў
  • Гатэль (за нумар): 2-мясцовы — 3 100 расійскіх рублёў
  • Гатэль (за нумар): 2-мясовы + дадатковае месца — 3 600 расійскіх рублёў
  • Гатэль (за нумар): 2-мясцовы + 2 дад. месцы — 4 000 расійскіх рублёў
  • За дадатковую плату магчыма забраніраваць начлег ў хостэле або гатэлі побач з клубам.

Аплата за пражыванне — ў расійскіх рублях, або далярах па курсе канверсіі на дзень аплаты.

Замовіць тур і даведацца падрабязнасці можна ў турагенцыі «Дэльфін-груп»: +375 17 2926413, +375 29 7089518, +375 44 7104368. Квіткі (600 рас. рублёў) на канцэрт браніруюцца і аплочваюцца дадаткова па тэлефоне +375 29 3178993.